РБ., г.Мозырь, ул.Ульяновская, 25

Навуковыя здабыткі і высокі ўзровень даследаванняў!

31 кастрычніка ў ГАІРА адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў «Пошук». Нашы таленавітыя вучаніцы 11 «Б» класа годна прадставілі свае вучэбна-даследчыя работы і паказалі, што сапраўдная навука пачынаецца з цікавасці.
📚 Секцыя «Лінгвістыка»:
Кацярына Кабанёк прадставіла глыбокае даследаванне на тэму «Устаўныя канструкцыі ў рамане У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”: сінтаксічны статус і сэнсавыя магчымасці». Аналіз мовы класіка — гэта заўсёды складана і цікава!
📖 Секцыя «Літаратуразнаўства»:
Тут было прадстаўлена адразу два цікавыя праекты:
🔹 Паліна Марозенка прааналізавала «Вечныя пытанні ў сучасным прачытанні» на прыкладзе апавяданняў Алены Беланожкі, разгледзеўшы маральна-этычны і кампазіцыйны аспекты.
🔹 Арына Кірыенка пайшла ў нагу з часам і даследавала магчымасці інструментаў штучнага інтэлекту для вывучэння творчасці Максіма Багдановіча. 🤖✍️
Жадаем дзяўчатам далейшых поспехаў, натхнення і новых навуковых адкрыццяў!

Навуковыя здабыткі і высокі ўзровень даследаванняў!
Государственное учреждение образования